Xosar (DE/USA)

Xosar (DE/USA)

Амерыканка Sheela Rahman з праектам Xosar у Мінску

20 траўня на Unsound Dislocation X Mental Force выступіць Xosar – амерыканка Sheela Rahman, якая цяпер жыве ў Берліне. Яе спакуслівы гукавы кактэйль складаецца з трывожных атмасфер, з’яднаных сырым тэхна-рытмам і навязлівым цёмным грувам. Працуючы з такімі сур’ёзнымі лэйбламі, як L.I.E.S., Opal Tapes і яе асабісты GYROCYRE, Xosar выдала серыю паспяховых рэлізаў.

Натхняючыся эксперыментальным гукам, саўндтрэкамі да “жудзікаў”, блэк-металам, лоў-фай электронікай і гіпнатычным тэхна, Xosar заяўляе: “мая мэта – утаймаваць энергію эмоцый і перадаць яе ў музыцы так, каб увайсці ў рэзананс з глыбінямі чалавечай экзістэнцыі, выклікаць пачуццёвы водгук і падвысіць узровень свядомасці”.

У яе майстарскіх лайв-сэтах няма месца лэптопам: В её мастерских лайв-сетах нет места лэптопам: кіруючы некалькімі драм-машынамі, сэквенсарамі, сэмплерамі і эфектамі, Xosar маніпулюе гукамі цёмных, цягучых і таямніча-прывідных ценяў па той бок тэхна.

1 красавіка яна выпусціла альбом Xymeria.

КВІТКІ