Праграма фестывалю. Музыка
08 May 2017

Праграма фестывалю. Музыка

Unsound Dislocation X Mental Force

08 May 2017

19-21 траўня 2017 у Мінску ў кааперацыі з Инстытутам імя Гётэ пройдзе фестываль электроннай музыкі і медыя-мастацтва Unsound Dislocation X Mental Force, у якім прымуць удзел сусветна вядомыя замежныя і беларускія музыкі і відэа-артысты.

На працягу дзвюх начэй — з 19 на 20 траўня і з 20 на 21 траўня у клубе RE:PUBLIC (вул.Прытыцкага, д.62) пройдуць аўдыё-візуальныя выступы, а ўдзень 19, 20 і 21 траўня — майстар-класы і дыскусіі з артыстамі, прамоўтарамі і музычнымі журналістамі.

lineup

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ. МУЗЫКА:

19.05

19:00 — 23:00 Event Space
сумесная вечарынка з Create IT

Вова Патапенко і Mustelide

DTEKK і Vj Plaha

Зарэгістравацца


23:00 – 06:00 — Клуб RE:PUBLIC
электронная музыка і лайв-відэа

23:00 Dirty Owl (RU/BY)

00:00 Force Carriers (BY): Pavel Ambiont, Apex Sphere, VJ Solar Olga

00:45 SLVisions (BY)

01:30 Atom ™ (DE)

02:30 Kangding Ray (DE/FR)

04:00 Stanislav Tolkachev (UA)

05:00 Radiokoala (BY)

20.05

19:00 – 06:00 — Клуб RE:PUBLIC
эксперыментальная і электронная музыка, паэзія, лайв-відэа

 

19:00 Aortha & Goron (BY)

20:00 Miniatury: Jacaszek, Port Mone Trio & Jerzy Osiennik (PL/BY)

21:00 Jacaszek feat. Hania Malarowska (PL)

21:40 Dtekk (PL)

23:00 I/DEX (BY)

00:00 Ben Frost & MFO (DE/AUS)

01:00 Stellar Om Source (FR)

02:00 Xosar (DE/USA)

03:00 Buttechno (RU)

04:00 Nobel (BY)

05:00 Morgotika (BY)


У дадатак 19 і 20 траўня запрашаем на прэм’еры музычных праектаў, прысвечаных выбітным дзеячам беларускай культуры – пісьменніку Сакрату Яновічу і мастаку Язэпу Драздовічу.

Force Carriers (BY): Pavel Ambiont, Apex Sphere, VJ Solar Olga

Force Carriers – назва тэхна-лэйбла, які ў 2012 арганізавалі беларускія электронныя музыкі Павел Няхаеў і Аляксей Усіновіч ды відэа-артыстка Вольга Салахеева. Гэтак жа завецца іхні новы супольны лайв-праект, дэбютны выступ якога адбудзецца 19 траўня. Аўдыё-візуальная праграма ‘Eternal Wanderer’ (Вечны Вандроўнік), прысвечаная беларускаму мастаку-візіянеру Язэпу Драздовічу, раскажа пра жыццёвы шлях майстра мовай “містычна-фантастычнага” электра і тэхна.

Miniatury (PL/BY): Jacaszek, Port Mone Trio, Jerzy Osiennik

Супольны праект беларускага Port Mone Trio і польскіх музыкаў Michal Jacaszek і Jerzy Osiennik, натхненнем для якога сталі тэксты беларускага пісьменніка з Падляш’я – Сакрата Яновіча. Прэм’ера праекта адбылася летась на радзіме пісьменніка, у Крынках, што ля польска-беларускай мяжы. Музыкі і відэа-артыст Арцемі Калінін правядуць наступны тыдзень у адной з мінскіх студый, а вынікі сваёй працы прадставяць вечарам 20 траўня.

Aortha & Goron (BY)

20 траўня таксама адбудзецца прэм’ера новага альбому музычна-паэтычнага праекта Aortha & Goron (Зміцер Ладзес, Яўген Гарон, Дзіна Даніловіч), адкрытая рэпетыцыя якога прайшла ў сакавіку ў Музеі Азгура

КВІТКІ


Unsound Dislocation X Mental Force — гэта сімбіёз польскага Unsound Festival і беларускага Mental Force Festival, ініцыяванага камандай лэйблаў Foundamental Network і Force Carriers, да якіх далучылася МЕЧТА — самая рэзанансная прома-група апошніх гадоў, чые тэхна-вечарыны прагрымелі на старых заводах і ў клубах Мінску..

Unsound Festival (Кракаў) заснаваў аўстралійскі пісьменнік Мэт Шульц у 2003 годзе. Фэст хутка стаў вядомы не толькі ў Еўропе, але і па ўсім свеце, дзякуючы выпускам у Нью-Йорку, Лондане, Таронта і Адэлаідзе, дзе смела спалучалася танцавальная электроніка і экспперыментальны авангард.

У 2007-2008 Мінск ужо прыняў чатыры выпускі Unsound Festival, якія сталі легендай. Выступы на адной пляцоўцы з замежнымі калегамі, сумесная студыйная праца над зборнікам ‘Connections’ — усё гэта дала моцны імпульс развіццю электроннай сцэны Беларусі, стварыла творчыя кантакты і зрабіла нашых музыкаў больш вядомымі ў свеце. А аматары музыкі ўпершыню ўбачылі столькі актуальных замежных артыстаў на адной сцэне.

Dislocation — новая серыя падзеяў Unsound Festival у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, мэта якіх – аб’яднаць міжнародную і лакальныя сцэны. Апроч Мінску, у 2017 годзе фэсты Unsound Dislocation пройдуць у Алматы, Львове, Казані іншых гарадах.


Фестываль Unsound Dislocation X Mental Force пройдзе пры ласкавай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Інстытута Адама Міцкевіча, Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.

Афіцыйны гатэль фестывалю — “Гарні”. Партнёры: «АЖУР Груп», DJShop.by, канферэнцыя Create IT!, таксі Next App

More Posts