Дні ведаў – праграма
17 May 2017

Дні ведаў – праграма

20 і 21 траўня 2017

17 May 2017

19-21 траўня 2017 ў Мінску ў супрацоўніцтве з Інстытутам Гёте пройдзе фестываль электроннай музыкі і медыямастацтва Unsound Dislocation X Mental Force, у якім возьмуць удзел замежныя і беларускія музыкі і відэа-артысты. Апроч музычных выступаў і аўдыё-візуальных інсталяцый, 20 і 21 траўня вас чакае лекцыйна-дыскусійная праграма.

Дні ведаў:

20 ТРАЎНЯ

14:00 – 18:00
Goethe-Institut Minsk (вул.Харужай 25/3)

14:00 — Лекцыя Ігара Капко: «Модульныя сінтэзатары ў сучаснай музыцы»

16:00 — Дыскусія: Locations & Dislocations

21 ТРАЎНЯ

15:00 – 17:00
PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а)

15:00 — Лекцыя Наталлі Нямковай: «Інтэрактыўныя тэхналогіі як магчымасць вырашэння культурных канфліктаў»

16:00 — Лекцыя-перформанс Волі Сасноўскай: «burn, on fire, alight, inflamed, glow, ablaze, fervent, go up in smoke»


Лекцыя: “Модульныя сінтэзатары ў сучаснай музыцы”.


koala-modular

Электронны музыка і саўнд-дызайнер (Radiokoala) распавядзе пра сённешні стан модульнай індустрыі, новых трэндах і распрацоўках, пра магчымасці гэтых нязвыклых музычных прыладаў, якія стварылі вакол сябе субкультуру аднадумцаў і вызначылі вектар развіцця музыкі на некалькі дзесяцігоддзяў. Ігар таксама пакажа, як менавіта ён выкарыстоўвае модульныя сінтэзатары ў лайв-выступах, а ўдзельнікі паспрабуюць самастойна зрабіць на сінтэзатары цікавыя гукі.


Дыскусія: Locations & Dislocations


unsoundmentalforce

Арганізатары музычных фэстаў з Польшчы і Беларусі абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння лакальных, рэгіянальных і глабальных музычных сцэн.

Удзельнікі: Мэт Шульц і Малгажата Плыса (Unsound Festival), Енджэй Дандзіла (Up To Date Festival), каманда Mental Force Festival.

Мадэратар: Аляксандр Карнейчук (34mag.net)

Мова: англійская (з перакладам), беларуская, руская.


Лекцыя Наталлі Нямковай: “Інтэрактыўныя тэхналогіі як магчымасць вырашэння культурных канфліктаў”


oleni

Наталля Нямкова, прадстаўніца архітэктурнай суполкі Monogroup раскажа пра тое, як дадзеныя сацыяльных даследванняў пры дапамозе Processing можна трансфармаваць у інтэрактыўную гульню.

Мова: руская, англійская.


Лекцыя-перформанс Волі Сасноўскай: “burn, on fire, alight, inflamed, glow, ablaze, fervent, go up in smoke”


17880633_1661480570530493_2701129730150425435_o

Мастачка разгледзіць розныя прасторы і вымярэнні свята і іх перасячэнні. Пункты напружання і сувязі паміж адпачынкам і працай, забавай і нудой, задавальненнем і гвалтам, цялесным перажываннем і відовішчам, рэвалюцыйнасцю і камерцыялізацыяй. Ад афіцыйных савецкіх і пост-савецкіх урачыстасцяў да рэйваў.

 

Музычная праграма фестывалю

 

Фестываль Unsound Dislocation X Mental Force праходзіць пры падтрымцы Інстытута імя Гёте ў Мінску, Інститута Адама Міцкевича, Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.

Афіцыйны гатэль фестывалю — “Гарні”. Партнёры: «АЖУР Груп», DJShop.by, канферэнцыя Create IT!, таксі Next App

More Posts