Інсталяцыі і мапінг
18 May 2017

Інсталяцыі і мапінг

Kinect, Processing, Mapping

18 May 2017

У межах фестывалю Unsound Dislocation X Mental Force будуць прэзентаваныя інтэрактыўныя інсталяцыі і мапінг-праекцыі:

ІНСТАЛЯЦЫІ:

Playtime. Extrasensoric Dance Detector

19 ТРАЎНЯ, 00:00 – 06:00,  Chill-прастора ў клубе RE:PUBLIC

34004490202_06f5c92af2_o

Медыя-мастачка Вольга Карэлкина створыць вясёлую кіберпанкаўскую забаўку PLAYTIME. EXTRA-SENSORIC DANCE DETECTOR. У гэтым аўдыё-візуальным эксперыменце будзе рэалізаваных шэраг сцэнарыяў, дзякуючы якім, чалавек зможа перанесціся ў лічбавую рэальнасць і трансфармаваць яе рухамі  і жэстамі. Анімацыя базуецца ан простых геаметрычных формах, касмічных выявах і іншых графічных эфектах, а яе элементы будуць кантралявацца некалькімі ключавымі параметрамі. Вынікі праекта непрадказальныя з-за генератыўных алгарытмаў, якія ствараюць бясконцае мноства формаў і камбінацый.

 

Shifting Arctic Boundaries

19 ТРАЎНЯ, 00:00 – 06:00,  Chill-прастора ў клубе RE:PUBLIC

oleni

Інтэрактыўная інсталяцы-гульня  «Перасоўваючы арктычныя межы» закліканая звярнуць увагу на вострую праблему Арктыкі, звязаную са здабычай рэсурсаў, адкрытых дзякуючы раставанню арктычных ільдоў. Развіццё арктычнага рэгіёну назаўсёды змяняе жыццё карэнных жыхароў – саамаў, ператвараючы самую вольную хатнюю жывёлу – паўночнага аленя – у прадмет бізнэсу, якога вырошчваюць толькі  дзеля мяса.

Удзельнікі гульні могуць выбраць на планшэце, якімі межамі яны будуць кіраваць – нафтаперапрацоўчага порту, ці арэалу распаўсюду аленяў, і змогуць у  рэальным часе ўбачыць вынік – ці застанецца пры такіх рашэннях, хоць нейкая прастора для аленяў.

Апроч інсталяцыі, удзельнікі ўбачаць фотаздымі паўночнай Нарвегіі і Фінляндыі, той мясцовасці, дзе жывуць саамы і паўночныя алені – жывёлы,з якімі непарыўна звязанае іхнае жыццё.

Аўтары праекта:

  • Наталля Нямкова (архітэктурная суполка Monogroup), Панаёта Фіта
  • Арцём Атрашэўскі – інтэрактыў
  • Дзіна Леонава – графічны дызайн, афармленне выставы

 

ВІДЭА-МАПІНГ

Pasha Plaha: Мапінг на pre-party фэста

19 ТРАЎНЯ, 21:00 – 23:00, Дворык Event Space, вул.Кастрычніцкая 16а

plaha_shot
Pasha Plaha –  медыя-артыст, motion-дызайнер, які працуе ў Cinema4d, After Effect, Resolume, mad mapper, прадставіць відэа-мапінг пад музыку Dtekk (PL) у дворыку Event Space пад час сумеснай вечарыны нашага фэста і канферэнцыі Create IT!

 

Кацярына Трацьякова: Маппінг у chill-прасторы фэста

19 ТРАЎНЯ, 00:00 – 06:00, Chill-прастора фэста ў клубе RE:PUBLIC

tretiakova-mapping-shot

Кацярына жыве і працуе ў Чыкага, США, дзе вучыцца ў Chicago Dev Camp. Захапляецца музыкай і відэа-мастацтвам, эксперыментуе з 3D-інсталяцыямі і відэа-мапінгам, выкарыстоўвае  Cinema 4D, Processing, Resolume.

 

 

More Posts