Блог

Навіны, гайды, фота і відэазапісы з фестывалю музыкі і медыя мастацтва Mental Force

Першы дзень фестывалю. Фота

Dirty Owl at unsound dislocation_mental force festival

Dirty Owl

Force Carriers at unsound dislocation x Mental force festival

Force Carriers

unsound_dislocation_mental_force_0038_2017_05_19_web

SLVISIONS

unsound_dislocation_mental_force_0056_2017_05_19_web

ATOM TM

Kangding Ray at Unsound Dislocation Mental Force festival

Kangding Ray

Kangding Ray and Stanislav Tolkachev at Unsound Dislocation Mental Force festival

Kangding Ray and Stanislav Tolkachev

Інсталяцыі і мапінг

У межах фестывалю Unsound Dislocation X Mental Force будуць прэзентаваныя інтэрактыўныя інсталяцыі і мапінг-праекцыі:

ІНСТАЛЯЦЫІ:

Playtime. Extrasensoric Dance Detector

19 ТРАЎНЯ, 00:00 – 06:00,  Chill-прастора ў клубе RE:PUBLIC

34004490202_06f5c92af2_o

Медыя-мастачка Вольга Карэлкина створыць вясёлую кіберпанкаўскую забаўку PLAYTIME. EXTRA-SENSORIC DANCE DETECTOR. У гэтым аўдыё-візуальным эксперыменце будзе рэалізаваных шэраг сцэнарыяў, дзякуючы якім, чалавек зможа перанесціся ў лічбавую рэальнасць і трансфармаваць яе рухамі  і жэстамі. Анімацыя базуецца ан простых геаметрычных формах, касмічных выявах і іншых графічных эфектах, а яе элементы будуць кантралявацца некалькімі ключавымі параметрамі. Вынікі праекта непрадказальныя з-за генератыўных алгарытмаў, якія ствараюць бясконцае мноства формаў і камбінацый.

 

Shifting Arctic Boundaries

19 ТРАЎНЯ, 00:00 – 06:00,  Chill-прастора ў клубе RE:PUBLIC

oleni

Інтэрактыўная інсталяцы-гульня  «Перасоўваючы арктычныя межы» закліканая звярнуць увагу на вострую праблему Арктыкі, звязаную са здабычай рэсурсаў, адкрытых дзякуючы раставанню арктычных ільдоў. Развіццё арктычнага рэгіёну назаўсёды змяняе жыццё карэнных жыхароў – саамаў, ператвараючы самую вольную хатнюю жывёлу – паўночнага аленя – у прадмет бізнэсу, якога вырошчваюць толькі  дзеля мяса.

Удзельнікі гульні могуць выбраць на планшэце, якімі межамі яны будуць кіраваць – нафтаперапрацоўчага порту, ці арэалу распаўсюду аленяў, і змогуць у  рэальным часе ўбачыць вынік – ці застанецца пры такіх рашэннях, хоць нейкая прастора для аленяў.

Апроч інсталяцыі, удзельнікі ўбачаць фотаздымі паўночнай Нарвегіі і Фінляндыі, той мясцовасці, дзе жывуць саамы і паўночныя алені – жывёлы,з якімі непарыўна звязанае іхнае жыццё.

Аўтары праекта:

  • Наталля Нямкова (архітэктурная суполка Monogroup), Панаёта Фіта
  • Арцём Атрашэўскі – інтэрактыў
  • Дзіна Леонава – графічны дызайн, афармленне выставы

 

ВІДЭА-МАПІНГ

Pasha Plaha: Мапінг на pre-party фэста

19 ТРАЎНЯ, 21:00 – 23:00, Дворык Event Space, вул.Кастрычніцкая 16а

plaha_shot
Pasha Plaha –  медыя-артыст, motion-дызайнер, які працуе ў Cinema4d, After Effect, Resolume, mad mapper, прадставіць відэа-мапінг пад музыку Dtekk (PL) у дворыку Event Space пад час сумеснай вечарыны нашага фэста і канферэнцыі Create IT!

 

Кацярына Трацьякова: Маппінг у chill-прасторы фэста

19 ТРАЎНЯ, 00:00 – 06:00, Chill-прастора фэста ў клубе RE:PUBLIC

tretiakova-mapping-shot

Кацярына жыве і працуе ў Чыкага, США, дзе вучыцца ў Chicago Dev Camp. Захапляецца музыкай і відэа-мастацтвам, эксперыментуе з 3D-інсталяцыямі і відэа-мапінгам, выкарыстоўвае  Cinema 4D, Processing, Resolume.

 

 

Pre-party з канферэнцыяй Create IT!

Першы дзень фэста пачнецца 19 траўня ў 19:00 з вечарыны, якую канференцыя Create IT! і наш фэст робяць у дворыку Event Space (вул.Кастрычніцкая 16а)

З боку Create IT! з эксперыментальным DJ-сэтам выступяць Вова Патапенка і Mustelide. А ад фестывалю Unsound Dislocation X Mental Force выступіць польскі DJ Dtekk, заснавальнік фэсту Up To Date і лэйблу Technosoul, а відэа-праекцыі забяспечыць Pasha Plaha, адзін з лепшых відэа-артыстаў Беларусі.

10384859_1531997077039062_8089305249753132352_n

Лайн-ап:

19:00 – 21:00 – Mustelide & Vova Potapenko (DJ set)

21:00 – 23:00 – Dtekk (PL) & Pasha Plaha (DJ set + video-mapping)

Каб патрапіць на вечарыну, запішыце імя і e-mail у форму рэгістрацыі.

 

А каб не прапусціць пачатак асноўнай праграмы фестываля ў клубе RE:PUBLIC, раім скарыстацца зніжкай на таксі:

19-21 траўня дзейнічае спецыяльны промакод DISLOCATION для таксі-сервіса NextApp, актываваўшы які, вы атрымаеце зніжку на паездку ў памеры 5 рублёў. Промакод можна выкарыстаць толькі адзін раз.  

Замовіць таксі з кодам!

Дні ведаў – праграма

19-21 траўня 2017 ў Мінску ў супрацоўніцтве з Інстытутам Гёте пройдзе фестываль электроннай музыкі і медыямастацтва Unsound Dislocation X Mental Force, у якім возьмуць удзел замежныя і беларускія музыкі і відэа-артысты. Апроч музычных выступаў і аўдыё-візуальных інсталяцый, 20 і 21 траўня вас чакае лекцыйна-дыскусійная праграма.

Дні ведаў:

20 ТРАЎНЯ

14:00 – 18:00
Goethe-Institut Minsk (вул.Харужай 25/3)

14:00 — Лекцыя Ігара Капко: «Модульныя сінтэзатары ў сучаснай музыцы»

16:00 — Дыскусія: Locations & Dislocations

21 ТРАЎНЯ

15:00 – 17:00
PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а)

15:00 — Лекцыя Наталлі Нямковай: «Інтэрактыўныя тэхналогіі як магчымасць вырашэння культурных канфліктаў»

16:00 — Лекцыя-перформанс Волі Сасноўскай: «burn, on fire, alight, inflamed, glow, ablaze, fervent, go up in smoke»


Лекцыя: “Модульныя сінтэзатары ў сучаснай музыцы”.


koala-modular

Электронны музыка і саўнд-дызайнер (Radiokoala) распавядзе пра сённешні стан модульнай індустрыі, новых трэндах і распрацоўках, пра магчымасці гэтых нязвыклых музычных прыладаў, якія стварылі вакол сябе субкультуру аднадумцаў і вызначылі вектар развіцця музыкі на некалькі дзесяцігоддзяў. Ігар таксама пакажа, як менавіта ён выкарыстоўвае модульныя сінтэзатары ў лайв-выступах, а ўдзельнікі паспрабуюць самастойна зрабіць на сінтэзатары цікавыя гукі.


Дыскусія: Locations & Dislocations


unsoundmentalforce

Арганізатары музычных фэстаў з Польшчы і Беларусі абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння лакальных, рэгіянальных і глабальных музычных сцэн.

Удзельнікі: Мэт Шульц і Малгажата Плыса (Unsound Festival), Енджэй Дандзіла (Up To Date Festival), каманда Mental Force Festival.

Мадэратар: Аляксандр Карнейчук (34mag.net)

Мова: англійская (з перакладам), беларуская, руская.


Лекцыя Наталлі Нямковай: “Інтэрактыўныя тэхналогіі як магчымасць вырашэння культурных канфліктаў”


oleni

Наталля Нямкова, прадстаўніца архітэктурнай суполкі Monogroup раскажа пра тое, як дадзеныя сацыяльных даследванняў пры дапамозе Processing можна трансфармаваць у інтэрактыўную гульню.

Мова: руская, англійская.


Лекцыя-перформанс Волі Сасноўскай: “burn, on fire, alight, inflamed, glow, ablaze, fervent, go up in smoke”


17880633_1661480570530493_2701129730150425435_o

Мастачка разгледзіць розныя прасторы і вымярэнні свята і іх перасячэнні. Пункты напружання і сувязі паміж адпачынкам і працай, забавай і нудой, задавальненнем і гвалтам, цялесным перажываннем і відовішчам, рэвалюцыйнасцю і камерцыялізацыяй. Ад афіцыйных савецкіх і пост-савецкіх урачыстасцяў да рэйваў.

 

Музычная праграма фестывалю

 

Фестываль Unsound Dislocation X Mental Force праходзіць пры падтрымцы Інстытута імя Гёте ў Мінску, Інститута Адама Міцкевича, Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.

Афіцыйны гатэль фестывалю — “Гарні”. Партнёры: «АЖУР Груп», DJShop.by, канферэнцыя Create IT!, таксі Next App

Праграма фестывалю. Музыка

19-21 траўня 2017 у Мінску ў кааперацыі з Инстытутам імя Гётэ пройдзе фестываль электроннай музыкі і медыя-мастацтва Unsound Dislocation X Mental Force, у якім прымуць удзел сусветна вядомыя замежныя і беларускія музыкі і відэа-артысты.

На працягу дзвюх начэй — з 19 на 20 траўня і з 20 на 21 траўня у клубе RE:PUBLIC (вул.Прытыцкага, д.62) пройдуць аўдыё-візуальныя выступы, а ўдзень 19, 20 і 21 траўня — майстар-класы і дыскусіі з артыстамі, прамоўтарамі і музычнымі журналістамі.

lineup

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ. МУЗЫКА:

19.05

19:00 — 23:00 Event Space
сумесная вечарынка з Create IT

Вова Патапенко і Mustelide

DTEKK і Vj Plaha

Зарэгістравацца


23:00 – 06:00 — Клуб RE:PUBLIC
электронная музыка і лайв-відэа

23:00 Dirty Owl (RU/BY)

00:00 Force Carriers (BY): Pavel Ambiont, Apex Sphere, VJ Solar Olga

00:45 SLVisions (BY)

01:30 Atom ™ (DE)

02:30 Kangding Ray (DE/FR)

04:00 Stanislav Tolkachev (UA)

05:00 Radiokoala (BY)

20.05

19:00 – 06:00 — Клуб RE:PUBLIC
эксперыментальная і электронная музыка, паэзія, лайв-відэа

 

19:00 Aortha & Goron (BY)

20:00 Miniatury: Jacaszek, Port Mone Trio & Jerzy Osiennik (PL/BY)

21:00 Jacaszek feat. Hania Malarowska (PL)

21:40 Dtekk (PL)

23:00 I/DEX (BY)

00:00 Ben Frost & MFO (DE/AUS)

01:00 Stellar Om Source (FR)

02:00 Xosar (DE/USA)

03:00 Buttechno (RU)

04:00 Nobel (BY)

05:00 Morgotika (BY)


У дадатак 19 і 20 траўня запрашаем на прэм’еры музычных праектаў, прысвечаных выбітным дзеячам беларускай культуры – пісьменніку Сакрату Яновічу і мастаку Язэпу Драздовічу.

Force Carriers (BY): Pavel Ambiont, Apex Sphere, VJ Solar Olga

Force Carriers – назва тэхна-лэйбла, які ў 2012 арганізавалі беларускія электронныя музыкі Павел Няхаеў і Аляксей Усіновіч ды відэа-артыстка Вольга Салахеева. Гэтак жа завецца іхні новы супольны лайв-праект, дэбютны выступ якога адбудзецца 19 траўня. Аўдыё-візуальная праграма ‘Eternal Wanderer’ (Вечны Вандроўнік), прысвечаная беларускаму мастаку-візіянеру Язэпу Драздовічу, раскажа пра жыццёвы шлях майстра мовай “містычна-фантастычнага” электра і тэхна.

Miniatury (PL/BY): Jacaszek, Port Mone Trio, Jerzy Osiennik

Супольны праект беларускага Port Mone Trio і польскіх музыкаў Michal Jacaszek і Jerzy Osiennik, натхненнем для якога сталі тэксты беларускага пісьменніка з Падляш’я – Сакрата Яновіча. Прэм’ера праекта адбылася летась на радзіме пісьменніка, у Крынках, што ля польска-беларускай мяжы. Музыкі і відэа-артыст Арцемі Калінін правядуць наступны тыдзень у адной з мінскіх студый, а вынікі сваёй працы прадставяць вечарам 20 траўня.

Aortha & Goron (BY)

20 траўня таксама адбудзецца прэм’ера новага альбому музычна-паэтычнага праекта Aortha & Goron (Зміцер Ладзес, Яўген Гарон, Дзіна Даніловіч), адкрытая рэпетыцыя якога прайшла ў сакавіку ў Музеі Азгура

КВІТКІ


Unsound Dislocation X Mental Force — гэта сімбіёз польскага Unsound Festival і беларускага Mental Force Festival, ініцыяванага камандай лэйблаў Foundamental Network і Force Carriers, да якіх далучылася МЕЧТА — самая рэзанансная прома-група апошніх гадоў, чые тэхна-вечарыны прагрымелі на старых заводах і ў клубах Мінску..

Unsound Festival (Кракаў) заснаваў аўстралійскі пісьменнік Мэт Шульц у 2003 годзе. Фэст хутка стаў вядомы не толькі ў Еўропе, але і па ўсім свеце, дзякуючы выпускам у Нью-Йорку, Лондане, Таронта і Адэлаідзе, дзе смела спалучалася танцавальная электроніка і экспперыментальны авангард.

У 2007-2008 Мінск ужо прыняў чатыры выпускі Unsound Festival, якія сталі легендай. Выступы на адной пляцоўцы з замежнымі калегамі, сумесная студыйная праца над зборнікам ‘Connections’ — усё гэта дала моцны імпульс развіццю электроннай сцэны Беларусі, стварыла творчыя кантакты і зрабіла нашых музыкаў больш вядомымі ў свеце. А аматары музыкі ўпершыню ўбачылі столькі актуальных замежных артыстаў на адной сцэне.

Dislocation — новая серыя падзеяў Unsound Festival у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, мэта якіх – аб’яднаць міжнародную і лакальныя сцэны. Апроч Мінску, у 2017 годзе фэсты Unsound Dislocation пройдуць у Алматы, Львове, Казані іншых гарадах.


Фестываль Unsound Dislocation X Mental Force пройдзе пры ласкавай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Інстытута Адама Міцкевіча, Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.

Афіцыйны гатэль фестывалю — “Гарні”. Партнёры: «АЖУР Груп», DJShop.by, канферэнцыя Create IT!, таксі Next App

Monolake i Tarrik Barri live

Дзякуючы відэа і аўдыё запісу Максіма Багдановіча з праекта ism мы можам ўспомніць як прайшоў першы дзень Mental Force Festival, у прыватнасці выступ праекта Monolake and Tarrik Barri.

Інтэрв’ю для pARTisan

22 і 23 траўня 2015 у менскай прасторы Studio67 адбыўся першы з серыі фэстаў электроннай музыкі і лайв-відэаперформансаў Mental Force з удзелам сусветна вядомых аўдыявізуальных артыстаў — сола-праекта Monolake Роберта Хэнке (Германія) і Тарыка Бары (Нідэрланды/Германія).

Mental Force. Фота: Goethe-Institut / А. Tarantino Ждановіч

Выступіць разам яны пагадзіліся па просьбе арганізатараў — Віктара Камянецкага, Юліі Кавязінай, Паўла Няхаева і Вольгі Салахеевай, якія прадстаўляюць беларускія лэйблы Foundamental Network і Force Carriers. Адсюль, дарэчы, і назва фестывалю, якая адсылае да назваў двух лэйблаў і дакладна акрэслівае канцэпцыю. Акрамя запрошаных хэдлайнераў, на фэсце таксама гралі музыкі і відэа-артысты з Беларусі — i/dex, Alexei De Bronhe & Artemiy Kalinin, Pavel Ambiont & Solar Olga, ism, Khmarun & TXYZ, Apex Sphere, Poltishiny. На наступны дзень адбылася адукацыйная праграма: лекцыі Роберта Хэнке і Тарыка Бары.

Праект адбыўся пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Менску, а таксама іншых партнёраў, але за ўсю арганізацыю фэсту — канцэпцыя, планаванне, менеджмент, прома — адказвала менавіта група з чатырох чалавек. «Усё мы абмяркоўвалі разам, але ў кожнага ёсць і свая „суперсіла“, — тлумачыць Павел Няхаеў. — Юля — выдатная менеджарка праекту, здольная хутка знаходзіць неабходныя кантакты, тэхніку і планаваць бюджэт, Віктар — выключна прафесійны дызайнер, да таго ж абодва яны займаліся будоўляй сайта, Воля — майстар медыяпланавання і PR, а я пішу ўсялякія канцэпцыі, артыкулы ды перакладаю». Ідэя фестывалю паўстала не раптоўна. У групы ўжо быў досвед арганізацыі рознага фармату культурных івэнтаў — музычных, мастацкіх, адукацыйных, чым яны працягваюць займацца і далей. «Арганізацыя фэсту такога кшталту — гэта планамерная і старанная праца, якую неабходна пачынаць загадзя: складанне бюджэту, медыяпланаванне, напісанне ўсялякіх тэкстаў, інтэрв’юіраванне артыстаў, кантакты са СМІ і партнёрамі, прадумванне дызайну, перамовы з букінг-агенцтвам замежных артыстаў і шмат чаго яшчэ, — каментуе Вольга Салахеева. — І за кожным з гэтых інструментаў стаіць вопыт, які назапашваецца паступова — ад маленькіх і простых падзей да працяглых і складаных. Нашая каманда фармавалася амаль 5 гадоў, у кожнага з нас — розны досвед, і менавіта гэтым мы адзін аднаму і цікавыя».

Tarantino.by-2015-Mental_Force-7197

Tarik Barri and Yuliya Kaviazina

— З чаго паўстала ідэя фестывалю? Адчуваецца, што падзея адбылася значная.

Павал Няхаеў: У 2008 годзе Віктар Камянецкі і Юлія Кавязіна рабілі вечарыны з еўрапейскімі электроншчыкамі «першай велічыні» (Vladislav Delay, Pole, Mikkel Metal), а ў 2009-мнад фэстам In-Touch працавалі разам з яго асноўнымі арганізатарамі, склаўшы выдатную эксперыментальную праграму (Signal, Zavoloka, Mika Vainio). З канца 2010-га мы ўчатырох уключыліся ў працу над фестывалем Live Performers Meeting — Minsk. Яго рабіла італьянская каманда сумесна з намі і Галерэяй «Ў». За 10 месяцаў працы мы атрымалі добрую загартоўку, шмат чаму навучыліся і зразумелі, што разам можам рабіць шмат цікавага. Фэст прайшоў выдатна і сабраў каля 120 артыстаў з амаль 20 краін — віджэяў, відэа-артыстаў, лайв-кодэраў, візуальныя тэатры і перформераў, музыкаў, даследчыкаў ды іншых зацікаўленых у галіне лічбавага мастацтва і тэхналогій.

З той пары мы высветлілі, што проста музыкі мала — неабходна займацца і візуальным і перфарматыўным складнікам, а таксама адукацыяй у гэтай сферы, бо напрацоўкамі лічбавых медыятэхналогій цяпер карыстаецца ўсё сучаснае мастацтва і масавая культура, якая далёка не адразу інтэгруе гэтыя практыкі і прыёмы.

А ў Беларусі, на жаль, часта маладыя артысты — музыкі і VJ/відэа-мастакі — пасля пары гадоў энтузіязму расчароўваюцца і сыходзяць у працу ды паўсядзённасць. Таму проста неабходна пастаянная пульсацыя творчага асяроддзя, у якім яны маглі бвыяўляцца, паказваць свае работы, атрымліваць дадатковыя веды і досвед, натхняцца працай з іншымі — карацей, трэба, каб рух не згасаў. А рух гэты можа скласціся толькі дзякуючы супрацы розных суполак на працягу многіх гадоў.

Чытайце поўны тэкст інтэрв’ю на сайце pARTisan

Афіцыйны фотарэпорт

Афіцыйны фотарэпорт фестываля эксперыметнальнай музыкі і медыя-мастацтва Mental Force Festival, які прайшоў 22  – 23 траўня 2015 года ў Мінску.  З вечара да утра гралі вядучыя артысты Беларусі і еурапейскай сцэны.

Праект Poltishiny - Алесь Цурко і Канстанцін Яськоў

Праект Poltishiny – Алесь Цурко і Канстанцін Яськоў

Адчынялі фестываль дуэт Poltishiny, ism, Khmarun & TXYZ,  I/DEX, Alexei De Bronhe & Artemiy Kalinin,  Robert Henke aka Monolake (DE) & Tarik Barri (NL/DE),  Pavel Ambiont & Solar Olga и Apex Sphere.

Інфармацыю пра ўсе перформансы чытайце па спасылцы: Удзельнікі.

Праект ism на Mental Force Festival

Праект ism на Mental Force Festival

Khmarun & TXYZ - Антон Хмарун і Вольга Карэлкіна

Праект Khmarun & TXYZ – Антон Хмарун і Вольга Карэлкіна на Mental Force Festival

Аудыё візуальны перформанс i/dex і Vj Solar Olga

Аудыё візуальны перформанс i/dex і Vj Solar Olga

Прэм'ера лайв сінема Laserlove Townsheeps

Прэм’ера лайв сінема драмы Laserlove Townsheeps

Роберт Хенке (Monolake)

Роберт Хенке (Monolake) грае трэкі з новага альбому які выйдзе толькі ў 2016 годзе

Tarik Barri (NL)

Tarik Barri (NL) грал разам з Robert Henke складаную генератыўную графіку

Тэхна музыкі Pavel Ambiont і Apex Sphere

Тэхна музыкі Pavel Ambiont і Apex Sphere

Фота Александр Тарантино Жданович

Фота з Дня Ведаў

Другі дзень фестывалю Mental Force 23 мая стаў днём ведаў, дзе Robert Henke і Tarik Barri падзяліліся асновамі працы з праектамі, сакрэтамі уласнай крэатыўнасці.

Robert Henke раскрыў сакрэты новага аўдыёвізуальнага твора Lumière II, і распавёў, чым яго зачароўвае спалучэнне лазераў і гуку, і як ўзаемазвязаны яго перфарматыўныя праекты і інсталяцыі паміж сабой.

Robert Henke расказвае пра работу лазера

Robert Henke расказвае пра работу лазера

Tarik Barri прадставіў сваю праграму ‘Versum’, аўдыёвізуальны 3D-секвенсор, які ён стварыў, каб складаць музыку, лётаючы скрозь мелодыі ў віртуальнай прасторы. Тарык спадзяецца, што гэтая сустрэча натхніла ўдзельнікаў па-новаму зірнуць на гук, музыку і відэа, і стварэнне ўласных праектаў.

Tarik Barri і візуальная праграма Versum

Tarik Barri і візуальная праграма Versum

Ніжэй фатаграфіі з гэтай выдатнай сустрэчы:

Фатаграфіі: Yuliya Kaviazina, Praskovia Mickiewicz, Olga Salakheyeva