Пра фестываль Mental Force

Электронная музыка і лайв-відэа перформансы ў Беларусі

Mental Force – гэта серыя фестываляў музыкі і медыя-мастацтва, якая мае мэтай прамоцыю сучаснай электроннай / лічбавай культуры праз выступы вядучых артыстаў з Беларусі ды іншых краін Еўропы – музыкаў, лайв-відэа-артыстаў і экспертаў па лічбавым мастацтве.

Mental Force даследуе сінергію гуку і выявы, тэхналагічных і эстэтычных эксперыментаў

Мы хочам не проста запрасіць публіку на канцэрт замежных зорак, але і (пера-) ўсталяваць планку міжнародных музычных падзеяў у Мінску і яшчэ раз паказаць, што нашыя артысты працуюць у тым жа кантэксце,ўжываюць тыя ж творчыя мовы, што і іхныя калегі па ўсім свеце.

Мы хочам нагадаць, што электронная музыка – гэта не толькі забава, але і поле для тэхналагічнага і эстэтычнага пошуку і міжнародных культурных сувязяў.

Mental Force ініцыяваны і арганізаваны камандай двух беларускіх лэйблаў – Foundamental Network і Force Carriers – пры ласкавай падтрымцы Goethe Institute у Мінску, і іншых партнёраў.